1. |
Vandroŭnik
07:09
|
|||
Шалёнае солнца, так моцна
Пячэ мае сэрца, й далоні,
I тая дорога бясконца,
Трымае нас усіх у палоне.
Колькі марыць, мне пра волю,
Хто палегчыць маю долю?
Хіба ж гэта Сін, ці то Гамора?
Дзе ж то выйсце да вады, да самога мора?
Кожны крок Рабіць усё цяжэй
Ногі тонуць У пясок глыбей
Марна ўсё Мне не прайсці далей
Кроплі з неба разбіліся аб твар -
Хмары тушаць у душы маёй пажар.
Моцны вецер сыпле ў вочы пыл -
Сочыць пільна, каб я не забыў
Ўсё, што бачыў у краі запаветным.
Будзе вабіць святлом сваім адметным.
Дождж усё льецца. Спрабую яго смак.
Вільгаць - гэта ўзнагародны знак.
Колькі яшчэ крокаў
Да жаданай мэты -
Праз пяскі навокал
Ды камянёў нагрэтых?
Як знайсці свой шлях адзіны,
Што напоўніць успаміны?
Ці там дзіўны край, ці то насланне?
Што чакае там мяне: жах альбо прызнанне?
Вочы ўверх Апошні раз падняў
Паслабіу волю I на дол упаў
Шукаў я тое Што і не губляў
Кроплі з неба разбіліся аб твар -
Хмары тушаць у душы маёй пажар.
Дождж усё льецца. Спрабую яго смак.
Вільгаць - гэта ўзнагародны знак.
|
||||
2. |
Nakanavannie
01:15
|
|
||
3. |
Kali Paciače Nieba
06:30
|
|||
Калі пацячэ неба
І згарыць натхнёнае сонца
Ніколі не будзе бедаў
Што ходзяць за намі бясконца
Калі ўзлуюцца зоры
На ўсіх хто на іх пазірае
Курганамі стануць горы
А мы іх жыхарамі
Прабачце....Мы не пераможам
у гэтай вайне механізмаў
Іржавыя...Толькі і можам
Як здраджваць апошнім хвілінам
Калі рэкі i моры,
Азёры і акіяны,
Упэўняцца ў тым, што не трэба
Быць абмежаваным
Калі агонь і вецер
Уз'яднаюцца ў адзіна
Адчуеш кожнаю клеткай
На колькі бясконца хвіліна
Прабачце....Мы не пераможам
у гэтай вайне механізмаў
Іржавыя...Толькі і можам
Як здраджваць апошнім хвілінам
Маўкліва схаваецца зайздрасць
За спіны хлусні і паклёпу
Памірацца гора і радасць
З дарогі вярнуца праклёны
Ня будзе ніякае злобы
І здрады таксама ня будзе
Застанецца мір у спакоі
Пакінуць калі яго людзі
|
||||
4. |
Buraviesnik
03:06
|
|
||
5. |
Boj
08:00
|
|||
Пачынаўся, пачынаўся...
Ранак, сонца не ўзышло...
У чыстым полі нават дрэўца не было.
Туман накрыў усё з ног да галавы.
Ён быў прадвеснікам жудаснай бяды.
Крыху туман знікаць пачаў,
Адбыўся зрух магутных скал,
І сонца ў неба паднялося,
Святло ў полі разлілося...
Два войскі там было ўсяго:
Адно-дабро, другое - зло.
Усе стаялі нерухома,
i толькі чутна, як варона
Кружыла прагна над усім.
Крыху туман знікаць пачаў,
Адбыўся зрух магутных скал,
І сонца ў неба паднялося,
Святло ў полі разлілося...
Бой сярод белага дня,
Сярод чыстага поля ідзе вайна.
Бой усё заліта крывёй,
Закрануты вайной сусветны cпакой.
Вечар, сонца ўжо зайшло
На чырвоным полі шмат людзей лягло...
|
Adliga Vilnius, Lithuania
Adliga is a post/doom-metal band formed in 2016.
Streaming and Download help
Adliga recommends:
If you like Adliga, you may also like:
Bandcamp Daily your guide to the world of Bandcamp